21 лютага ў свеце адзначаецца дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу.
21 лютага ў свеце адзначаецца дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу.
Менавіта ў гэты дзень вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у літаратурным спаборніцтве “Знаўцы літаратуры”, якое падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі. Пачалось мерапрыемства з аўкцыёна, на якім дзеці па чарзе называлі прозвішчы беларускіх пісьменнікаў, казачнікаў, паэтаў. Далей вучні спрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі крыжаванкі.
Гэта мерапрыемства дало дзецям магчымасць акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, ўзбагаціць свае веды пра культуру Беларусі, пра родную мову і літаратуру.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.Шануйце ласкавае роднае слова, шануйце родную матчыну мову! Памятайце, без мовы няма чалавека, няма нацыі, няма краіны!



Похожие материалы:


