Прайшла гульня-віктарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова
30 лістапада (субота) з вучнямі 5 “Б” класа прайшла гульня-віктарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова.
Творы М. Лынькова, якія вядомыя некалькім пакаленням чытачоў, з’яўляюцца неад’емлемай часткай класічнай беларускай літаратуры. Пісьменнік сабраў разнастайныя літаратурныя ўзнагароды, народным пісьменнікам стаў у 1962 г., узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР, быў акадэмікам і дырэктарам інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР.